Автор работы – Владимир Шматин, 23 года. Минск.
«Мне здаецца, што вобраз, як павінен выглядаць свет без такой жудаснай з’явы як здзекі ды гвалт над жанчынамі /дзяўчынкамі, будзе вызываць толькі самыя добрыя і цеплыя пачуцці.. На мой погляд, малюнак не молжа быць проста адлюстраваннем розных выяў гвалту, страхаў, здзекаў. Калі чалавек глядзіць на вобраз, ен не павінен думаць – “О! Гэта так як у мяне /у маіх знаемых…” ці “Так у мяне яшчэ і горш… нічога яны не разумеюць..”. Першая думка павінна быць – “ВОСЬ ТАК! ВОС Ь менавіта так трэба, чаму ж я так не рабіў. Вось прыклад для мяне, маіх сяброў, мне трэба задумацца..”
Ды і для дзяўчынак вобраз на вопратцы не павінен уводзіць іх у дэпрэсію ці страх, а наадварот, даваць надзею і веру ў тое, што так будзе ў яе – вось такое шчасце будзе, калі побач з ею будзе спраўдны мужчнына..
А Калі хлопчык ператвараецца ў мужчыну? Калі вярнуўся са службы ў войску? Калі па пашпарту яму 18 год? Калі…?
А можа хлопчык становіцца мужчынай, калі ен разумее, што адказны за свае ўчынкі, паводзіны, словы, калі ен адказны за тое, каб яго матуля не хвалявалася за яго неабдуманыя ўчынкі, калі ен адказны за тое, што цяпер ен дапамагае сваей сям’і, ен бараніць яе, клапаціцца пра яе. Так, на маю думку, хлопчык ператвараецца ў мужчыну – калі ен разумее і бярэ адказнасць за жанчыну (сваю маці, сястру, каханую – няма розніцы).
Таму мой малюнак – гэта простае адлюстраванне галоўных і такіх простых каштоўнасцей – ЛЮБОЎ і СЯМ’Я. Не кожны мужчына можа прыгожа маляваць, але кожны, на якой мове б не размаўляў, павінен зразумець гэта, і, я спадзяюся, так і будзе!
Кожны з тых, хто заве сябе мужчынай калісьці быў дзіцяці, і да паяўлення на гэты свет маці бараніла яго, ахоўвала, калі ен быў маленькім хлопчыкам, яго родныя блізкія людзі клапаціліся пра яго. І мужчны і жанчыны, – так , але без жаночай увагі і клопату, як і без мужчынскага прыкладу ніколі не сфарміруецца сапраўдны мужчына.
А калі ен стаў мужчынай – цяпер яго час бараніць будучыню – бараніць і дарыць любоў жанчынам – матулі, каханай, усім жанчынам – гэта мужскі абавязак.
Маленькае сэрца – гэта сэрца дзіцяці. Гэта маленькае сэрца знаходзіцца ў сэрцы жанчыны, яе рукі бароняць гэтыя два сэрцы. А вялікае сэрца – гэта шчыт і цяпло ад усіх нягод і пагрозаў– гэта мужчына , сэрца мужчыны , ў якое ператворыцца сэрца маленькага хлопчыка…
Гэта бясконцы цыкл – гэта сэнс існавання мужчыны– клопат пра будучыню, пра жанчын, пра дзетак – гэта сямэя, гэта, мабыць усе… Вось такі сэнс».
